Шоколад

Для мяне такой святыняй стала мая родная вёсачка Гоцк, дзе я нарадзілася, дзе праходзіць маё вясёлае і шчаслівае дзяцінства.

Вёска Гоцк Салігорскага раёна – адна з глыбінак беларускага Палесся. Знаходзіцца яна на мяжы з Лунінецкім раёнам Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёнам Гомельскай.

Цяпер, гледзячы на наш прыгожы, квітнеючы Гоцк, цяжка ўявіць, што некалі на гэтым месцы былі непраходныя балоты і лес.

Авеяная сівымі легендамі, вёска кліча нас з далячынь вякоў, каб мы распавядалі пра яе. Водгук наш, як чароўная жалейка, нагадвае вялікім гарадам і маленькім вёсачкам, па якіх яна раскідала сваіх жыхароў, што зямля гоцкая жывая і заўсёды чакае нас, каб сагрэць пад сваім цёплым крылом.

Сёння Гоцк вельмі сучасны. У цэнтры яго ўзвышаецца велічная царква святой Параскевы. Царква нагадвае прадаўгаваты крыж, які з’ўляецца сімвалам веры ў самога Ісуса Хрыста, благаслаўляючага кожны наш дзень.

Я вельмі шчаслівая, таму што магу кожны дзень наведвацца ў наш Свята-Параскевінскі храм. Кожны дзень сустракацца са святою вялікамучаніцай Параскевай, кожны раз давяраць ёй свае радасці і турботы, свае перажыванні і перамогі.

Святая Параскева лічыцца лекаркай душэўных і цялесных хвароб, захавальніцай сямейнага дабрабыту і шчасця. Ад мошчаў Велікамучаніцы падаваліся ацаленні хворым.

Калі і кім пабудавана праваслаўная царква ў вёсцы Гоцк, невядома. У апісанні Свята-Пакроўскай царквы суседняй вёскі Хорастава мы сустракаем запіс:  “...У вёсцы Гоцкай, прыпісная царква”. Гэта была некалі могілкавая царква.

Пазнейшыя ўспаміны жыхароў Гоцка ўказваюць, што яна была асвечана ў гонар святой велікамучаніцы Параскевы.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе Свята-Параскевінская царква была спалена немцамі разам з усім сяленнем Гоцкам.

Адраджэнне праваслаўнага храма ў маёй вёсцы пачалося аж у 1997 годзе. Пры садзейнічанні благачыннага Салігорскай акругі протаіерэя Мікалая Розава з вёскі Бранчыцы Салігорскага раёна ў Гоцк перавезены будынак Свята-Георгіеўскай царквы, якая пасля закрыцця ў 30-я гады XX стагоддзя выкарыстоўвалася як клуб. Да перавезенага зруба была прыбудавана алтарная частка.

Памяць святой Параскевы святкуецца 28 кастрычніка. Менавіта таму кожны год у кастрычніку мноства праваслаўных вернікаў спяшаецца да гоцкай царквы святой Параскевы.  І наша Святая вялікамучаніца Параскева сустракае ўсіх з любоўю. Яна чакае кожнага грэшніка, кожнага хворага, кожнага цярпячага.

Я вельмі шчаслівая, што некалі, дзвесці гадоў таму назад святая Параскева абрала для свайго прытулку менавіта гэтае месца і што  мне пашчасціла тут нарадзіцца і жыць.

Царква Св. Параскевы ў в. Гоцк


На прасторах маёй БеларусіХочацца прыгадаць узнёслыя словы Анатоля Бензярука: “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”.

Самы родны і велічны кут.

За цябе, мая вёска, малюся,

Бо жыву, нарадзілася тут!

 

Сафія Новік, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Тэатральны калейдаскоп” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”

Для добавления комментариев необходимо зарегистрироваться на сайте или войти под уже существующим именем. После чего под статьей появится форма добавления комментария.

Популярные объявления