telegram lider-press

Рост скаргаў на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі за 2020 год амаль што ў 8 разоў у параўнанні з мінулым годам.

Фото: inyourpocket.com
Фото: inyourpocket.com

У філіял Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці за 2020 год паступіла 428 скаргаў і заяў аб адміністрацыйных парушэннях на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі, для параўнання: за 2019 год у філіял паступіла 59 скаргаў і зваротаў.

Найбольшая колькасць парушэнняў – па афармленню аўтамабіляў-таксі, як унутранаму, так і знешняму, пачынаючы ад візітных картак вадзіцеля і перавозчыка і закончваючы адсутнасцю плафонаў і жоўтых палосаў па бакавых паверхнях аўтамабіляў шырынёй не менш чым 20 см. За гэта прадугледжана адказнасць па артыкулу КоАП 18.14 ч. 5 – ад паловы да 4 базавых велічынь.

Далей ідуць звароты на адказ у выдачы квіткоў таксометра пасля паездкі за наяўны разлік, правоз пасажыраў без таксометра ці без яго ўключэння. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкулу 18.33 КоАП – ад 2 да 5 базавых велічынь.

І самае галоўнае – грэбуецца бяспека да транспартных сродкаў, якiя перавозяць пасажыраў: адсутнiчае ў аўтамабіляў-таксі дзяржаўны тэхнічны агляд, які трэба праходзіць адзін раз у 6 месяцаў. За гэтае парушэнне прадугледжана адказнасць па артыкулу 18.24 КоАП – ад 4 да 6 базавых велічынь.

За адсутнасць у перавозчыкаў таксі стрыхоўкі грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі прадугдеджана адказнасць для індывідуальнага прадпрымальніка па артыкулу 11.65 КоАП – ад 2 да 150 БВ, на юрыдычную асобу – ад 10 да 300 БВ.

Прадаўжаюць мець места выпадкі грубасці вадзіцеляў у адносінах да пасажыраў таксі і неабгрунтаваныя адказы ў перавозцы пасажыраў, правоза пасажыраў па завышанаму тарыфу (між іншым, тарыфы на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі ўстанаўлівае сам перавозчык, зыходзячы з выдаткаў на перавозку).

 Скаргі ідуць штодня – па некалькі ад аднаго заявіцеля, у адной заяве прысутнічаюць парушэнні па чатырох артыкулах адміністрацыйнага кодэкса. Па ўсіх фактах, якія выкладзены ў зваротах, былі праведзены праверкі, пры выяўленні парушэнняў вінаватыя прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Адказы заявіцелям, а таксама паведамленні і перанакіраванні ў выпадку, калі пытанні, выкладзеныя ў звароце, не адносяцца да кампетэнцыі Транспартнай інспекцыі, даюцца ва ўстаноўленым Законам РБ «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» парадку.

Адмена Дэкрэтам прэзідэнта РБ № 7 ад 23.11.2017 года ліцэнзій на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі адмоўна сказалася на якасці перавозак пасажыраў і падмацоўваецца скаргамі кліентаў, якія занепакоеныя безапаснай перавозкай пасажыраў.

 

 Намеснік начальніка філіяла па горадзе Мінску і Мінскай вобласці А. ЯКШЭВІЧ

Для добавления комментариев необходимо зарегистрироваться на сайте или войти под уже существующим именем. После чего под статьей появится форма добавления комментария.