telegram lider-press

Тэкст заявы з’явіўся вечарам, 15 верасня, на старонцы фанацкага руху ва «УКантакце»:

«Мы, прадстаўнікі фанацкага руху ФК «Шахцёр», занепакоены сітуацыяй у краіне, калі за смерці і збіццё людзей ніхто не нясе адказнасці. Калі суды плююць на Канстытуцыю і законы. Калі сістэма абясцэньвае чалавечае жыццё і лёс. У сітуацыі, што склалася, мы не можам уявіць агрэсіі да заўзятараў іншых клубаў і аб'яўляем нейтралітэт да ўсіх фанацкіх рухаў нашай краіны да стабілізацыі сітуацыі. Мы апаненты, а не ворагі! Таксама пакуль мы спыняем актыўную падтрымку каманды на стадыёнах нашай краіны. Але, хлопцы, ведайце: мы заўсёды побач з вамі! Жыве Беларусь!»

Фото: Ultras Shakhter

– Будзем спадзявацца, што як мага хутчэй мы зможам вярнуцца на сектар. Некаторыя людзі будуць хадзіць на хатнія матчы як гледачы, але ніякай падтрымкі не будзе, – пракаментаваў карэспандэнту «Лідэр-Прэс» адзін з заўзятараў фанацкага руху.

Аддзел навін «Лідэр-Прэс»

Для добавления комментариев необходимо зарегистрироваться на сайте или войти под уже существующим именем. После чего под статьей появится форма добавления комментария.

Имиджевая чая