Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар «Каліноўскі» сумесна з выдавецтвам «Галіяфы» запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт кактэля.

 Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ». У рамане Стаселькі персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура. Сумесна з арганізатарамі конкурса аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для кактэля, які ўзгадваецца ў кнізе.

 Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса чакаюць прызы і падарункі ад бара «Каліноўскі», выдавецтва «Галіяфы» і пісьменніка Кірыла Стаселькі, а лепшы рэцэпт можа трапіць у наступную кнігу аўтара.

Для ўдзелу рэцэпт трэба апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #ВітаМорэ, а таксама даслаць праз форму да 29 лютага: https://forms.gle/SReLqL1Dd36CxHKj9

Конкурс будзе праходзіць у два этапы. На першым адбудзецца збор рэцэптаў да 29 лютага. Па выніках першага этапа аўтары найлепшых рэцэптаў атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб дапрацаваць свае рэцэпты, а пасля прадставіць фінальны варыянт на галасаванне журы.

 

Аддзел навін "Лідэр-Прэс".

Для добавления комментариев необходимо зарегистрироваться на сайте или войти под уже существующим именем. После чего под статьей появится форма добавления комментария.