Поиск по статьям

Войти

Фёдар ГурыновічТолькі што ўбачыла свет новая кніга нашага земляка, Ганаровага грамадзяніна Салігорскага раёна Фёдара Гурыновіча з жыццесцвярджальнай назвай “Распагодзіцца!”. Лейтматыў гэтага паэтычнага зборніка – любоў да Айчыны, да роднай зямлі. З вышыні свайго паважанага ўзросту аўтар апавядае пра наш хуткаплынны, зачастую супярэчлівы час; пра жыццё сваё і сваіх сучаснікаў, пра салігорскіх гарнякоў; вяртаецца ў далёкае вясковае дзяцінства, запэўніваючы чытача, што тады сярод людзей больш было дабрыні, чуласці, спагады.

Душэўнай цеплынёй і шчырасцю прасякнуты радкі пра каханне; з любоўю і павагай піша паэт пра жанчыну – маці, каханую, бабулю.

Нямала ў зборніку вершаў пра цудоўную беларускую прыроду: яе аўтар паказвае ў няспынным руху, у пералівах фарбаў і гукаў.

З цікавасцю чытаецца паэма “Вайса” – нявыдуманая гісторыя пра лёс сабакі лайкі.

Нагадаем, што гэтая кніга стала юбілейнай – дваццаць пятай – у паэтычным багажы Фёдара Гурыновіча, з чым і віншуем нашага земляка. А чытачам прапануем некалькі вершаў з паэтычнага зборніка “Распагодзіцца!” Няхай распагодзіцца і за вокнамі, і ў нашых душах!

 

ПОМНЮ…

 

Хоць узросту свайму і не рады,

Ды затое я вольны, як дым.

Ці было?

Ці даўно?

А ці праўда,

Што калісьці я быў маладым?

Я не ве…

Я не зна…

Я не помню…

Час, як конік, галопам бяжыць.

Помню толькі, што іней на скронях

Мо гадоў ужо трыццаць ляжыць.

 

Праўда, помню шчымліва, да болю,

Да душэўных пакутлівых мук

І сучкі ў нашай хаце на столі,

І пяшчоту матуліных рук.

 

Помню строгія бацькавы вочы,

Помню сквар, крыгалом, халады.

Помню почырк акруглы дзявочы

Той, што стала маёй назаўжды.

 

Помню лёт красавіцкі гусіны

І людскую спагаду, і зло,

Нараджэнне дачушкі і сына –

Быццам гэта ўсё ўчора было.

 

Помню сцежак з паўтысячы пешых,

Што бягуць праз лясы ды палі.

Помню роспач братоў маіх меншых,

Што заўчасна ў нябыт адышлі.

 

Помню воблік іконы святое,

Помню ўнучкаў цікаўных «агу»…

Карацей, памятаю ўсё тое,

Што ніколі забыць не змагу.

Больш вершаў чытайце ў газеце "Лідэр-Прэс" № 08 ад 28 лютага 2018 года.

Отдел новостей "Лидер-Пресс"

Для добавления комментариев на форуме необходимо зарегистрироваться на сайте или войти под уже существующим именем. После чего под статьей появится форма добавления комментария.

 

Вконтакте