Амаль год у Салігорскім раёне па розных населеных пунктах ездзіў незвычайны аўтобус, у якім пасажыры маглі не толькі пачуць вершы і спевы мясцовых творчых людзей, але нават пабачыць іх на свае вочы. Так, салігорцы – паэты з клуба “Лабірынт”, акцёры тэатра паэзіі і музыкі “Созвучие” салігорскага Палаца культуры, галасы якіх гучалі для пасажыраў, ехалі побач, у іх можна было ўзяць аўтограф, пагутарыць з імі. А яшчэ ў кожным з рэйсаў прымала ўдзел Галіна Карака – аўтар праекта “Паэтычны аўтобус”. Яе ідэю год таму падтрымалі Савет дэпутатаў Салігорскага раёна і кіраўніцтва аўтобуснага парка № 1 горада Салігорска. Зараз, калі праект завершаны, разумееш, што ідэя была цудоўнай – своечасовай, патрэбнай і творцам, і слухачам.

Апошняя кропка маршрута – вёска Крывічы, якая недалёка ад горада. Нядзеля, вечар, таму ў вёску едзе не шмат народу. Але з якой цікавасцю слухаюць пасажыры простыя словы паэтычных радкоў. Гучаць яны пра першае каханне, а вось – пра матулю, пра родную хату, а вось сярод твораў мясцовых аўтараў – беларуская класіка – вершы Уладзіміра Караткевіча. Рэйс адбываецца 3 верасня, у Дзень беларускага пісьменства, таму большасць унікальных запісаў (вялікі дзякуй за іх інжэнеру гукатэхнічнага абсталявання Палаца культуры Аляксандру Лушнікаву) – на роднай беларускай мове, і гэта вельмі прыемна.

Некалькі прыпынкаў у Краснадворцах. Ужо праехалі побач з царквой, уздоўж птушкафабрыкі – хутка Крывічы.

Але што гэта? На канцавым прыпынку – шмат народу, і сярод тых, хто паедзе ў горад, яшчэ і цэлая брыгада творчых крывічан. У прыгожых строях – дырэктар Крывіцкага Дома культуры Надзея Усовіч і яе верная паплечніца Жанна Цішкевіч, а таксама творчы дзіцячы калектыў. Тут і дыванок гасцям- паэтам расцілалі, і хлебам-соллю частавалі, і песні спявалі, і танцавалі. Імправізаваны танец распачалі госці з гаспадарамі (спявак і паэт Мікалай Холад і крывічанка Жанна Цішкевіч), былі і жарты, і кветкі, якія адзін мясцовы жыхар хуценька нарваў побач з прыпынкам, ля веснічак уласнай хаты. Бо як жа без кветак?! Якія ж жывуць у Крывічах гасцінныя, гатовыя ацэньваць творчасць сваіх землякоў мясцовыя жыхары. Так “Паэтычны аўтобус” нідзе не сустракалі. Паэты таксама прыехалі з падарункамі: ласункі дзеткам, а Дому культуры – кнігу ўласных вершаў. Яе ўрачыста старшыня клубнага аб’яднання творчых людзей “Лабірынт” Валянціна Папова перадала Надзеі Усовіч.

А вадзіцель аўтобуса і кандуктар ужо папярэджваюць, што засталося некалькі хвілінак, трэба – у зваротны шлях, у Салігорск. І так неяк сумна, што ўсё добрае некалі скончыцца. Так хутка восень пакіне нас без цёплых дзён, закідае пахмурным надвор’ем і дажджамі. Але мы будзем ўдзячныя лету за тое, што яно было. І ёсць надзея, што наступнае лета будзе яшчэ прыгажэйшым. Так і ў дзеяннях людзей. Заўсёды ёсць надзея на нешта новае, на нешта лепшае. “Паэтычны аўтобус” вернецца з апошняга маршрута. Але ж на Салігоршчыне шмат таленавітых людзей, таму чакаем новых праектаў, у тым ліку, звязаных з творчасцю, з паэзіяй, якой усё менш у свеце прагматычных практычных людзей, якія нават на зоркі глядзяць тады, калі пазначана ў іх нататніках.

У сімвалічны дзень – Дзень беларускага пісьменства і друку праект “Паэтычны аўтобус” паставіў апошнюю кропку. Але засталося галоўнае – удзячнасць за яго ад усіх, хто прымаў у ім удзел, хто датыкнуўся да прыгожага, да чароўнага, хто стаў ад гэтага крышачку лепей.

Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...
Паэтычны аўтобу...

 

Арына ЛУЧЫНОВІЧ

На фота: «Паэтычны аўтобус» у Крывічах

Фота аўтара 

Для добавления комментариев на форуме необходимо зарегистрироваться на сайте или войти под уже существующим именем. После чего под статьей появится форма добавления комментария.