Поиск по статьям

Войти

Як ужо паведамлялася, з 5 па 14 чэрвеня ў Любані праходзіць абласное свята-конкурс драўлянай манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва». Майстры з Мінска, Гомеля, Беразіно, Івянца, Капыля, Слуцка і іншых гарадоў краіны ў мясцовым Парку культуры і адпачынку рэжуць з дубовых бярвенняў фігуры розных казачных персанажаў.

ЛЮБАНЬ САБРАЎ РЭЗЧЫКАЎ ПА ДРЭВЕ

ЛЮБАНЬ САБРАЎ РЭЗЧЫКАЎ ПА ДРЭВЕ

Варта ўдакладніць: казачных персанажаў - герояў твораў старэйшага (яму ўжо споўнілася 97 гадоў!) беларускага дзіцячага паэта і пісьменніка Івана Муравейкі, які жыве ў Любані. Тут і лебедзі, і мядзведзі, і пеўнікі, і шэраг розных істот яшчэ, якіх прыдумаў знакаміты казачнік. Дарэчы, «рэжуць» хлопцы і самога Івана Андрэевіча – заядлага рыбака і грыбніка.

ЛЮБАНЬ САБРАЎ РЭЗЧЫКАЎ ПА ДРЭВЕ

ЛЮБАНЬ САБРАЎ РЭЗЧЫКАЎ ПА ДРЭВЕ

Гатовыя драўляныя скульптуры пасля згаданы Парк і ўпрыгожаць. Ужо, паводле слоў начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама Васіля Каткаўца, распрацавана пэўная канцэпцыя, згодна якой скульптуры і ўстановяць.

ЛЮБАНЬ САБРАЎ РЭЗЧЫКАЎ ПА ДРЭВЕ

Больше фото здесь.

Сяргей КВІТКЕВІЧ

Фота аўтара