Маеце ідэі,  як стварыць пазітыўны вобраз свайго роднага горада і пераўтварыць яго з правінцыі ў не менш як культурную сталіцу? Чакаем вас на “Кірмашы праектаў”!

Абвешчаны “Кірмаш праектаў” для Мінскага рэгіёна!

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвяшчаюць збор крэатыўных культурніцкіх і сацыяльных ідэй для “Кірмаша праектаў” для Мінскага рэгіёна.

Кірмаш праектаў – гэта спосаб прадэманстраваць публічна сваю старую ці свежапрыдуманую ідэю, каб зрабіць горад больш разнастайным, утульным, насычаным цікавымі сустрэчамі і падзеямі; горад, з якога не хацелася б з’язджаць ніколі. Вы зможаце падзяліцца сваёй ідэяй з неабыякавымі людзьмі, знайсці аднадумцаў, якія дапамогуць вам карыснымі парадамі, важнымі сувязямі, непасрэдным удзелам у вашым праекце, а часам і фінансава.

Удзельнічаць у конкурсе можа любы ахвочы жыхар Міншчыны незалежна ад статусу і ўзросту. Дастаткова падаць заяўку і апісаць ідэю, якая ідзе на карысць вашаму гораду і яго жыхарам. Ідэю трэба падрыхтаваць у фармаце прэзентацыі з указаннем пэўных звестак, сярод якіх мэту і сутнасць ідэі, чаму і каму гэта неабходна і г.д.

Даслаць ідэю або вашы пытанні трэба да 22 лістапада ўключна на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з пазнакай «Кірмаш праектаў - Міншчына».

Наступны этап- гэта публічная прэзентацыя, на якую будуць запрошаны прадстаўнікі ўлады, бізнесу, турызму, грамадскія актывісты. Пасля эксперты адбяруць найбольш цікавыя праекты з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі і пастараюцца аказаць дапамогу аўтарам — ад кансультацый да рэалізацыі.

Час і месца публічнай прэзентацыі будуць абвешчаны дадаткова.

Ёсць пытанні? Мы адкажам: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., (29) 7121803, Святлана Чакушка, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» па Мінскаму рэгіёну https://www.facebook.com/chakushka https://vk.com/chakushka23

Чакаем вашых ідэй!

Разам да справы!

 

Для добавления комментариев на форуме необходимо зарегистрироваться на сайте или войти под уже существующим именем. После чего под статьей появится форма добавления комментария.