Незвычайны ўрок беларускай мовы адбыўся ў музеі ААГ «Беларуськалій». Вучні трэціх-чацвёртых класаў гімназіі №1 з задавальненнем сустрэліся з беларускай пісьменніцай Раісай Баравіковай, салігорскім пісьменнікам Хведарам Гурыновічам і вядомым тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам. Адмысловая праграма ўрокаў, якія традыцыйна праходзяць у форме гульні, дазваляе захапіць дзяцей сур'ёзнай і важнай тэматыкай.

phoca thumb l belaruskija autary deci4

Галоўная мэта сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Ініцыятарам праекта выступае кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. На Міншчыне праект рэалізуецца пры падтрымцы упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

«Два гады ўдзелу ў праекце «Чытаем па-беларуску з velcom» сталі для мяне хвалюючымі і знакавымі. Нас чакалі шматлікія сустрэчы з дзецьмі, што, безумоўна, натхняе. Пасля такіх сустрэч школьнікі праяўляюць яшчэ большую цікавасць да мовы, літаратуры, нашых твораў і культуры ў цэлым. Гэтая сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва – асаблівая школа для дзяцей, дзе яны могуць адчуць тое, што яны беларусы», – адзначыла Раіса Баравікова.

Пра нацыянальную культурную спадчыну школьнікам распавядаюць незвычайныя настаўнікі – вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва Беларусі. Аліна Талай, Зміцер Ліхтаровіч, Міхась Гарбачоў і шматлікія іншыя спартоўцы таксама прынялі ўдзел у займальных інтэрактыўных уроках па беларускай мове і літаратуры. А Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Алена Масла, Уладзімір Ліпскі і Наталля Бучынская з’яўляюцца сталымі настаўнікамі праекта.

Да цяперашняга моманту сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» перавысіў запланаваную раней колькасць удзельнікаў і ахапіў ужо больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Акрамя вучняў першай гімназіі, з настаўнікамі сустрэліся і вучні трох сярэдніх школ: №3, №4 і №14.

Чытаем па-белар...
Чытаем па-белар...
Чытаем па-белар...
Чытаем па-белар...
Чытаем па-белар...
Чытаем па-белар...

Аддзел навін “Лідэр-Прэс”

Для добавления комментариев на форуме необходимо зарегистрироваться на сайте или войти под уже существующим именем. После чего под статьей появится форма добавления комментария.