telegram lider-press

Сёння, у жывым эфіры сацсетак «Лідэр-Прэс» выступіць салігорскі гурт «Хара Чакра»! Сваё існаванне ўдзельнікі гурту адлічваюць ад 2017 года з творчага саюзу аматараў без музычнай адукацыі – аўтара слоў і музыкі Зміцера Гарачкі і бубнача Дзяніса Холада ды прафесійнага музыканта і педагога Кацярыны Ганчаровай. Цікавая гісторыя з басістамі: прафесійны джазавы музыкант і педагог Яўген Барэйка ўдзельнічае ў запісах, а таленавіты музыкант-практык Сяргей Цапоўскі выступае на канцэртах.

Як сцвярджаюць самі музыкі, назва гурта пайшла ад прозвішча Зміцера – Гарачка. Падчас знаходжання ў Індыі была зроблена памылка, і яго называлі Mr Harachaka. Неўзабаве дадалася літара «р» – і атрымалася такая назва.

– Гэта супала з назвай адной з чакр – Хара-Чакра, якая кіруе жыццёвай сілай чалавека, дае энергію і моц нашаму духу, рухае нас на дзеянні. Такі сімвалізм нам прыемны. Нам падабаецца, як спалучаюцца нашыя прозвішчы. З дапамогай полымя і холада ганчар стварае мастацтва. Некаторыя песні гэтага альбому былі створаныя больш дзесяці гадоў таму, для нас гэта вялікая шчасце – мець магчымасць іх запісаць і падзяліцца з вамі.

На канцэрце чакаецца шмат цікавага: інтэрактыў у прамым эфіры, каментарыі і пытанні. А галоўнай фішкай вечара будзе прэм’ера двух кампазіцый!

Хочацца, каб людзі ўмелі глыбока любіць, быць творчымі і чулымі і разам з тым не баяліся задаваць складаныя пытанні аб сваіх сэнсах, а таксама не ўцякалі ад праблем свайго атачэння і народу. Мы хочам падараваць энергію і сілу, каб так і было, – адзначаюць музыкі.

 

Для добавления комментариев необходимо зарегистрироваться на сайте или войти под уже существующим именем. После чего под статьей появится форма добавления комментария.

Имиджевая чая